Беларуска-польскі інфармацыйна-турыстычны цэнтр адчыніцца ў Гродна

У гэтым годзе ў Гродна мае распачаць сваю працу адзін з такіх цэнтраў. У ім можна будзе атрымаць шырокую інфармацыю аб месцах адпачынку ў Польшчы і Беларусі.

Таксама будуць распрацаваныя новыя турыстычныя маршруты ў памежнай зоне, бо колькасць турыстаў значна павялічыцца пасля ратыфікацыі пагаднення аб малым прыпамежным руху.

У хуткім часе мае быць разгледжаным пытанне абсталявання воднага пераходу Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскім канале для роварыстаў і пешаходаў.

Па меркаванню намесніка міністра спорту і турызму Чэслава Шульгі, і польскі і беларускі бакі маюць добрыя турыстычныя прадукты, праблема толькі ў рэкляме:

-У адміністрацыі Прэзідэнта ляжыць праект першай у краіне свабоднай эканамічнай зоны турыстычнага тыпу. Для інвестараў праект можа быць вельмі цікавым – кажа чыноўнік.