Запішыся ў летнік «Паўночны вецер»!

| Без катэгорыі

Намётавы танцавальна-музычны летнік будзе працаваць 10-18 жніўня ў Браслаўскім раёне на Віцебшчыне.

 

Гэта намётавы гарадок на поўначы Беларусі, майстар-класы па танцах, музыцы, спевах, прыгожы бераг возера Укля, цішыня і прыгажосць прыроды паўночнай Беларусі, музычныя вечарыны каля вогнішча. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасофскіх пытаннях.

 

Для ахвотных, пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама вайсковыя спаборніцтвы па барацьбе, выжыванні, шыхтавай падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш.

 

Арганізатары Летніка – Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease’s Buffoon Theatre” у супрацоўніцтве з Менскай Школай Народных Танцаў Свету.

 

Задаць пытанні пра арганізацыю ці далучыцца да летніка вы можаце па тэлефонах: (029) 5076263 (Аляксей), (029) 6850374 (Ганна).

 

Паводле http://www.nastaunik.info

 

Фота: http://medievalbelarus.org