П’яных купальшчыкаў павесяць

|

Побач з прафілактычнымі плакатамі з інфармацыяй пра небяспеку купання ў нецвярозым стане, на стэндах у месцах адпачынку з’явяцца і фотаздымкі парушальнікаў грамадскага парадку. Гэтыя меры звязаныя з вялікай колькасцю людзей, што адпачываюць ля вадаёмаў.

Гэтак, на выходных ля возера Юбілейнае сабралася каля 5 тысяч чалавек і сачыць за ўсімі было проста немагчыма. Прыходзілася ледзь не сілай выводзіць з вады п’яных людзей. Мабыць таму першая дошка з’явіцца менавіта на гэтым возеры.

На мінулым тыдні ў гродзенскай вобласці патанула 10 чалавек, сярод іх 9 нецвярозых. Усяго за гэты год у вобласці патанула 61 чалавек.

Паводле Белта