Гальшаны запрашаюць на рыцарскі фэст

|

У гэтым годзе супала шмат гадавін: 400-годдзе заснавання Гальшанскага замку, 730-годдзе заснавання Гальшан, 605-годдзе з дня народзін Софіі Гальшанскай ды, вядома ж, 600-годдзе бітвы пад Грунвальдам. Таму фестываль у Гальшанах проста не мог не адбыцца.

У праграме фэсту традыцыйны бугурт, турнір лучнікаў, танцы, фаер-шоў, продаж сувеніраў, прэзентацыі рамёстваў – усё што павінна быць на прыстойным рыцарскім фэсце. Музычнай часткай мерапрыемства зоймуцца такія вядомыя гурты як Стары Ольса, LitvinTroll, Testamentum Terrae ці Келіх Кола.

Фестываль аднадзённы. Кошт уваходнага квітка: 25000 рублёў. Дарэчы, квіткі можна замовіць праз www.kvitki.by ды www.ticketpro.by.

Больш інфармацыі на сайце аднага з арганізатараў – турагенцтва “Гісторыя-Тур”. Пачытаць пра фестываль у мінулым годзе можна там жа.

Паводле kolaby.by