З зэльвенскага дома Ларысы Геніюш знялі шыльду

|

Шыльду зрабіў мастак Аляксандр Шатэрнік. Урачыстае адкрыццё яе планавалася на суботу, 7 жніўня, падчас святкавання ў Зэльве 100-годдзя беларускай паэткі.

 

Некалькі чыноўнікаў, міліцыянераў і рабочых з ломікамі прыйшлі да хаты, дзе вісела шыльда, і яе ліквідавалі. На мінулым тыдні падобная сітуацыя адбылася і ў Ваўкавыску, дзе знікла шыльда з дома на вуліцы Перамогі, 40, якую планавалі адкрыць. У гэтым доме некалі нарадзілася вялікая паэтка, а дом яе перавезлі ў Ваўкавыск.

 

Тым не менш, нягледзячы на ўсе вандальныя адносіны чыноўнікаў у правінцыі, урачыстасць з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш у Зэльве 7 жніўня адбудзецца. І на гэту ўрачыстасць запрашаюцца ўсе беларусы з розных куткоў Бацькаўшчыны.

Здымак аўтара