Рэалізаваць мару жыцця пасля 50 гадоў

Бо пасля пенсіі, каб годна жыць ды памагаць яшчэ дзецям, трэба шукаць падпрацоўку. Альбо няньчыць унукаў. Таму часу на сябе не стае ўсё роўна. Праўда, удзельнікі Універсітэту залатога веку, праекта для гарадзенцаў ва ўзросце 50+, кажуць, што час на самаразвіццё можна знайсці заўсёды – трэба моцна захацець. І выхад на пенсію – гэта цудоўная магчымасць рэалізаваць сваю мару ці заняцца ўлюбёным заняткам. Калі доктар, напрыклад, усё жыццё адчуваў талент мастака, але прафесія склалася інакш.

Як можна трымаць актыўную жыццёвую пазіцыю пасля 50? Слухайце на радыё “Твой Стыль”!

Здымак Вольгі Корсун