Орхускі камітэт выказаўся супраць будаўніцтва ГЭС на Нёмане

|

Аднак гэта ніяк не паўплывае на лёс будучай ГЭС: будаўніцтва практычна завершана.

Затое важна, што аўтарытэтныя спецыялісты засведчылі недасканаласць беларускіх законаў і іх неадпаведнасць Орхускай канвенцыі, бо праз месяц камітэт будзе праводзіць слуханні па будаўніцтве беларускай АЭС.

Нават калі беларускі бок будзе рабіць усё па законе, гэта непазбежна парушае міжнародныя дамоўленасці.

Напрыклад, наша заканадаўства не прадугледжвае належнае інфармаванне грамадскасці і шырокага доступу да інфармацыі.

Удзел беларускай грамадскасці ў абмеркаванні пытання будаўніцтва АЭС тэма вельмі гарачая.

У афіцыйным лісце ў Орхускі камітэт ад Мінпрыроды адзначаецца, што на грамадскіх слуханнях у Астраўцы ўдзельнічала 813 чалавек, усе зацікаўленыя мелі магчымасць выказацца, а расійскі навуковец Андрэй Ажароўскі быў затрыманы за “парушэнне грамадскага парадку”.

Паводле http://euroradio.by

Фота з сайта http://bp21.livejournal.com