Фотарэпартаж з-пад аблокаў

| Без катэгорыі

Глядзіш уніз, а там – нічога не відаць. Стаіш, раскінуўшы рукі, а на цябе ляцяць аблокі. Халодныя такія, нават, дыхаць становіцца цяжка… І пад табою аблокі. Там яны паўсюль… Садзішся на камяні, і глядзіш, як аблокі праз хрэбет перабіраюцца.

 

Калі надышоў час спускацца, пайшоў дождж. З гэтых самых аблокаў… Слізка, страшна… Камяні жывыя, наступаеш – а яны рухаюцца. Дажджавікі не ратуюць, нават перашкаджаюць. Пакуль мы дабраліся да свайго летніку (вышыня 640 м), былі ўсе стомленыя, мокрыя, але задаволеныя тым, што мы гэта зрабілі.

 

На наступны дзень мы паехалі ў іншае месца, да бункеру, у якім раней хаваўся палкоўнік Гром (Мікола Твердахліб) з жонкай. Нам пашчасціла, не трэба было ўздымацца пешшу, нас падвязлі на машыне, у якой звычайна перавозяць лес (просты грузавік).

Горныя вёскі амаль звычайныя, але прыгажосць іх у тым, што яны месцяцца «сходамі». Калі мы завіталі ў мясцовую краму, прадавачка адразу заўважыла, што мы з Беларусі. Перадавала прывет «Бацьку»…

Пераначавалі мы таксама ў гарах, ненашмат ніжэй за паляну, дзе знаходзіцца бункер. Часта ўзнікалі пытанні, дзе ўзяць ваду. На гэтай паляне яе не было, і крыніцу прыйшлося шукаць да самай ночы.

 

У гарах – прыгожа і цяжка. Чыстае паветра, але цяжка дыхаць ад таго, што падымацца трэба хутка, глядзець пад ногі і несці цяжкі заплечнік. Калі я вярнулася ў Гродна, мне падалося, што ўсё навокал такое нізенькае, а асфальт такі мяккі і зручны…

>

Наш першы світанак ва Ўкраіне

Кацялок, у якім даводзілася варыць ежу. У прыватнасці кашу ды гарбату….

Палац Радзівілаў. Зараз бальніца для душэўнахворых

Прыватызаваны замак у гады перабудовы, дакладней тое, што ад яго засталося…

Горная рэчка на вышыні 600 м

Вось па такім лесе трэба было ісці ў горы… з вялікімі заплечнікамі

Такія «карэты» ездзяць па Львову…

Від з замкавай гары – Львоў, як на далоні…