Відаў дзейнасці, якія патрабуюць атрымання ліцэнзій, стане менш

Ад першага студзеня не будзе неабходнай ліцэнзія паміж іншым на рознічны гандаль (апрача некалькіх відаў), грамадскае харчаванне і будаўніцтва.

Аднак застаецца ліцэнзаванне выдавецкай, адвакацкай дзейнасці і юрыдычных паслуг. Аднак, урэшце ў адным дакуменце сабраныя ўсе патрабаванні, неабходныя для атрымання ліцэнзіі.

У выпадку парушэнне правіл уведзеная пакроковая сістэма папярэджванняў замест неадкладнага пазбаўлення ліцэнзіі.

Разам з тым Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандар Калінін кажа ў інтэрвью Белапан: “Спрашчэнне ліцэнзавання не вырашыць усе праблемы прыватнага прадпрымальніцтва. Застаюцца складанасці, звязаныя з арэндай памяшканняў, атрыманнем участка зямлі, многія тэхнічныя нарматыўныя дакументы, якія сур’ёзна абцяжарваюць жыццё прадпрымальнікаў.”