Сезон Гродзенскага лялечнага тэатра распачнецца інсталяцыяй

Дзесьці за гадзіну да дзіцячага спектакля мы чакаем дзяцей з іх бацькамі на пляцоўцы каля лялечнага тэатра, дзе ладзім невялікае свята “Фотаздымак з краіны казак”, – паведаміў “Твайму Стылю” галоўны рэжысёр тэатра Алег Жугжда.

 

На пляцоўцы зарганізуем розныя тэатральныя інсталяцыі – дэкарацыі, лялькі са спектакляў, выйдуць пераапранутыя акторы нашага тэатра, каб дзеці змаглі пафатаграфавацца з улюбёнымі героямі спектакляў.

 

У новым тэатральным сезоне таксама адбудзецца прэм’ера спектакля для дарослых “Пікавая дама”, прымеркаваная да 30-гадовага юбілею Гродзенскага лялечнага тэатра.

 

Спектакль пакажуць напрыканцы лістапада. Таксама зараз рыхтуецца пастаноўка дзіцячага спектакля “Чырвоны капялюшык”, прэм’ера якога запланаваная ў новым годзе.

 

Пачатак спектакля для дзяцей – а 12 гадзіне.

Здымак са спектакля “Снегавічкі” Алега Жугжды з woman-of-paris.livejournal.com