Помнік князю Вітаўту з’явіўся на Гродзеншчыне

|

Аўтар помніка – літоўскі скульптар Альгімантас Сакалаускас – усталяваў помнік паміж будынкам сярэдняй школы і касцёлам Св.Лінаса.

Скульптура вышынёй больш за 6 метраў выраблена з асобай пароды дуба ў тэхніцы традыцыйнай літоўскай разьбы па дрэве.

Князь Вітаўт прадстае ў вобразе ўкаранаванага рыцара, які ў левай руцэ трымае скіпетр, а правай абапіраецца на меч.

Як адзначыў парах пялескага касцёла, каб стварыць моцную дзяржаву, князь Вітаўт яднаў людзей розных нацыянальнасцей і рэлігій не сілай, а чалавечай любоўю, прымаючы ў Вялікае княства Літоўскае габрэеў, татар, цыган.

Ініцыятыва ўсталяваць помнік Вітаўту Вялікаму ў Пялесе належыць літоўскаму грамадскаму дзеячу І. Шымеленісу, які паходзіць з Воранаўскага раёна.

У пачатку мінулага стагоддзя помнік Вітаўту быў адкрыты ў суседняй вёсцы Дубінцы, праз якую 600 гадоў таму Вялікі Князь праязджаў з Вільні ў Гродна.

Сёння Дубінцы лічацца неперспектыўнай вёскай, таму новы помнік усталяваны ў суседніх Пялесах.

Помнік выраблены пры падтрымцы літоўскага грамадскага аб’яднання “За грамадзянскую супольнасць”.

Паводле http://news.tut.by