Наднёманаўскія раскопкі больш раскажуць пра сярэднявечных тутэйшых

Гэта адныя з самых буйных археалагічных даследаванняў у Беларусі па-за гарадскімі паселішчамі, як па плошчы раскопак, так і па часавым адрэзку помнікаў. На беразе Нёмана знайшлі парэшткі як першабытных стаянак, так і сярэдневечных паселішчаў. Зараз археолагі заклалі раскоп плошчай больш за 500 кв метраў і пачалі разбіраць захаваныя надгробкі. Па меркаванні вучоных, гэта дазволіць атрымаць уяўленне пра этнічны склад тутэйшых насельнікаў, яго соцыякультурную прыналежнасць. Пасля вывучэння знойдзеных артэфактаў парэшткі будуць перазахаваныя.

 

Раскопкі ў гэтым рэгіёне робяць спецыялісты Інстытута гісторыі НАН Беларусі, студэнты ГрДзУ і супрацоўнікі музеяў з 2008 году. Яны дазволілі значна прасунуцца ў вывучэнні ранняга Сярэднявечча і лепш уявіць гісторыю засялення Прынёманскага краю. Сярод знаходак – манеты 16 і 17 стагоддзяў, бытавыя прадметы, элементы шпораў.

 

Паводле prosto-free.livejournal.com. Па гэтай жа спасылцы можна знайсці больш здымкаў