Мастацтва фінансавай незалежнасці…

|

Узнікае толькі пытанне аб тым, што многія не бачаць розніцы паміж тым як багацець і марнаваць. Істотная розніца такіх паняццяў на першы погляд ясная, але ёсць тут і падводныя камяні.

 

Напрыклад, возьмем сярэднестатыстычнага маладога чалавека, якi скончыў ВНУ. Зарабляючы 300 у.а. і адкладаючы 10-30% ад заробку ў месяц на ўжываны аўтамабіль замежнай маркі можна назбіраць прыкладна за 5 гадоў. Каб паскорыць гэты працэс трэба або павялічыць суму даходаў або паменшыць свае выдаткі. Не жадаючы чакаць 5 гадоў, малады чалавек ідзе ў банк за крэдытам. У выніку аўтамабіль маецца, а з заробку ўжо прыходзіцца плаціць не толькі па крэдыту і адсоткам, але і за абслугоўванне аўтамабіля.

 

У дадзеным выпадку адбываецца не назапашванне грошай, а толькі іх трата на дасягненне кароткатэрміновай мэты – набыццё аўто. Далейшая карціна складаецца па такім жа прыкладзе: купля кватэры, бытавой тэхнікі і г.д. Увесь час даводзіцца траціць, каб жыць. Уявім, што малады чалавек паставіў сабе мэту стаць у 40 гадоў заможным чалавекам. Па ўстояных фінансавых законах для таго, каб разбагацець, трэба адкладаць 10-50% ад заробку для стварэння фінансавага рэзерву, роўнага суме 3-6 месяцаў вашых выдаткаў.

 

Такім чынам, ствараецца кашалёк «на чорны дзень» і страта працы, хвароба, фінансавы крызіс, голад і засуха вам не страшныя. Вы можаце расслабіцца і вось толькі тады пачаць збіраць на аўтамабіль. Адным з галоўных правілаў адукаванага інвестара з’яўляецца правіла «абыходзіць крэдыты бокам». Па сутнасці, гэта чужыя грошы, якія даводзіцца аддаваць. Як гаворыцца «бярэш чужыя і на час, а аддаеш свае і назаўсёды».

 

Вернемся да нашага прыкладу. Маючы заробак у 300 у.а. і адкладаючы па 60 у.а. у месяц, мець гарантыйную «заначку» можна ўжо ледзь больш, чым праз год. Каб вашы грошы працавалі, але з невялікім рызыкам страты, існуюць розныя банкаўскія ўклады. Тут і грошы ў захаванасці і прыбытак стабільны. Калі ж няма інфармацыі куды і як ўкласці свае фінансы, тут на дапамогу могуць прыйсці спецыяльныя кансультанты, якія растлумачаць як пачаць дзейнічаць і правільна распараджацца сваімі сродкамі. А вось далей можна ўжо думаць і пра тое, як знайсці сродкі на куплю аўтамабіля, пры гэтым сваю «заначку» не чапаючы ні ў якім разе і не забываючы аб увязаннi ў крэдытах. Уявіце сабе, што праз 20 гадоў адкладаючы няхай па 60 у.а. у месяц, у вас будзе не толькі 14400 у.а., але і адсоткі, якія на іх «накапалі».

 

Правільны падыход да распараджэння сваімі грашыма пачынаецца з пастаноўкі дакладнай фінансавай мэты: ці вы хочаце марнаваць або хочаце багацець. Каб глядзець на навакольны свет вачыма патэнцыйна багатага чалавека, трэба першапачаткова наладзіць сябе на правільны курс, зразумець і прыняць для сябе тое, што багацце не падае з неба і не ўсім у жыцці шанцуе мець свой бізнэс.

 

На постсавецкай прасторы моладзь толькі вучыцца гэтаму мастацтву, у адрозненне ад таго, што за мяжой гэта ўжо працуе напоўніцу. Па фарміраванні асабістых фінансаў напісана шмат кніг, якія вартыя таго, каб быць прачытанымі. У Мінску праводзіцца мноства семінараў, дзе вучаць маладых людзей распараджацца сваімі сродкамі.

 

Сядзьце за кампутар, адкрыйце Excel і палічыце ўсё самі. Для гэтага не трэба быць эканамістам. Зараз быць фінансава падкаваным і ўмець інвеставаць – гэта модна! І скажу вам з асабістага прыкладу і прыкладу маіх сяброў, што справа гэта вельмі няпростая. Змяніць свой падыход да марнаванняў, не купіць чарговую рэч, а ўкласці грошы, каб яны працавалі даволі цяжка. Але варта паспрабаваць. Цяпер я ўжо дакладна гэта ведаю.

Ілюстрацыя http://www.ua.all-biz.info