Галасуй за Белавежскую пушчу

|

Ад пачатку года галасаванне за найлепшыя помнікі прыроды ў свеце ладзіцца на сайце “http://www.new7wonders.com”.

Для ўдзелу ў спаборы арганізатары – швайцарская некамерцыйная арганізацыя New 7 Wonders Foundation — абралі 261 помнік прыроды з 222 краін.

Усе помнікі падзеленыя на 7 намінацый: ландшафт, выспы, горы, вулканы, нацыянальныя паркі і лясы, азёры, моры.

Па стане на пачатак тыдня Белавежская пушча займала ў катэгорыі нацыянальныя паркі і лясы 8-е месца.

Галасаванне будзе доўжыцца да 7 ліпеня. Пасля гэтага будуць абвешчаныя 21 фіналіст. Для выяўлення лепшых сярод іх будзе арганізаваны другі тур галасавання. Пераможцы будуць абвешчаныя ў 2011 г.

Прагаласаваць за Белавежскую пушчу можна на пададзеным вышэй сайце.

Фота bp21.org.by