Палякі адзначылі Дзень памяці

| Без катэгорыі

Гаворыць Анджэй Пачобут з Саюза палякаў у Беларусі. Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза нагадаў, што месца было апісана ў рамане Элізы Ажэшкі «Над Нёманам». У пятніцу актывісты СПБ запалілі таксама свечкі на магілах галоўных герояў рамана – Яна і Сесіліі.

 

Гэта было сімвалічным пачаткам адзначэння, а ў суботу, нядзелю і ў панядзелак адбыліся паездкі па могілках і магілах палякаў, пахаваных у Беларусі. Традыцыйна Саюз палякаў арганізуе ўборку і наведванне польскіх магіл, якія раскіданыя па ўсёй краіне. «Мы планавалі наведаць больш за тысячу магіл, – сказаў Анджэй Почобут. – У іх ліку і магіла Элізы Ажэшкі, польскай пісьменніцы, якая жыла ў Гродна, помнікі ахвярам польска-савецкіх баёў 1920 года і паўстання 1863 года”.

 

А. Пачобут нагадаў, што польскія помнікі знаходзяцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але самая вялікая іх колькасць менавіта ў Гродна. У Брэсце, Гродна і ў Мінску сябры СПБ наведалі месцы памяці разам з прадстаўнікамі польскіх дыпламатычных арганізацый. Дзень Усіх Святых – гэта дзень памяці, гонару і павагі да памерлых. У Польшчы ён з’яўляецца выходным днём.

Фота аўтара