“Беларусізацыя” Гродзенскага аблвыканкама пачалася

|

Акрамя гэтага, супрацоўнікам аблвыканкама настойліва раяць размаўляць паміж сабой і з грамадзянамі, якія наведваюць аблвыканкам па-беларуску.

 

Пра гэта Радыё Рацыя паведаміла намесніца начальніка упраўлення ідэалогіі Ірына Сцепаненка:

 

На практыцы гэта будзе выглядаць, што мы ўсе павінны валодаць беларускай мовай і справаздачы, нейкія часткі будзем пэўна даваць па-беларуску. Хто не можа гаварыць, той не загаворыць. Прымусіць размаўляць па-беларуску нельга, а кожны дзяржаўны служачы мусіць ведаць дзве мовы.

 

Як зазначаюць у Гродзенскім аблвыканкаме, беларусізацыя дзяржаўнай установы павінна стварыць адпаведныя ўмовы для далейшага развіцця беларускамоўнай прасторы Прынёмання, а наступным крокам па папулярызацыі матчынай мовы павінна стаць абавязковае валоданне ёю чынавенствам раённага ўзроўню.

 

Здымак з mahilou.org