У Мінску прэзентуюць 600-гадовую манету, знойдзеную на Гродзеншчыне

|

Пра гэта паведаміў БелаПАН дырэктар музея Сяргей Вечар. Паводле яго слоў, сярэбраная манета няправільнай формы, блізкай да круга, вартасцю ў пенязь (дэнарый) выраблена метадам ручной чаканкі прыкладна ў 1380—1400 гадах у Навагрудку і знойдзена ў Навагрудскім раёне. Для гэтай манеты, якая добра захавалася і была набыта сёлета для музея яго спонсарам, зроблена адмысловая вітрына, сказаў Вечар.

 

Сёння ў свеце вядомы дзве такія манеты, прычым другая знойдзена ў Літве, на тэрыторыі Віленскага замка.