Alma mater – любоў з першага курсу (аўдыё)

|

Удзел у конкурснай праграме бяруць першакурснікі ўніверсітэту, якія будуць бараніць гонар сваіх факультэтаў.

 

Конкурс праходзіць у два этапы: адборачны тур і фінал.

 

Ацэньваць праграмы студэнтаў будуць два склады журы: студэнцкае і прафесійнае.

 

У прафесійнае журы ўваходзяць рэжысёры, акцёры, вакалісты і многія іншыя прадстаўнікі гарадзенскай творчай грамадскасці.

 

Яны спецыальна наведаюць універсітэт для ацэнкі талентаў першакурснікаў.

 

Alma mater праходзіць кожны год і скіраваны на стварэнне магчымасцяў для рэалізацыі талентаў студэнтаў.


Даведка ТС

Міжнародны дзень студэнтаў адзначаецца ў памяць пра рэпрэсаваных фашыстамі ў 1938-м годзе чэхаславацкіх студэнтаў, якія выйшлі на дэманстрацыю ў гонар 20-годдзя заснавання Чэхаславацкай рэспублікі.

 

Больш за тысячу ўдзельнікаў гэтай акцыі былі кінутыя ў канцлагеры, а ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы былі зачыненыя акупантамі да канца вайны.

На здымку: Alma Mater-2009

 

Фота Яўгена Здановіча