Сямён Шапіра: беларуская мадэль развіцця сябе апраўдала

|

Дэлегаты ад Гарадзеншчыны дружна ўхвалілі Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гг.

Як паведамляе БЕЛТА, у сваім выступе Сямён Шапіра адзначыў, што мадэль развіцця, абраная нашай краінай, паказала сваю ўстойлівасць ва ўмовах крызіса. Гэта азначае, што “ёсць сэнс працягнуць распачатае”.

 

Галоўнымі задачамі бліжэйшай “пяцігодкі” будучыя ўдзельнікі “народнага” схода прапанавалі лічыць стварэнне новых накірункаў вытворчасці, скіраванай на экспартаарыентаваную і высокатэхналагічную прадукцыю.

 

Старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра (на здымку) у сваім выступе звярнуў асаблівую на праекты ў галіне энэргетыкі, ад якіх у вялікай ступені будуць залежыць эканамічныя перспектывы Гарадзеншчыны – будаўніцтва АЭС у Астраўцы, вугальнай цепластанцыі ў Зельве, ГЭС на Нёмане, ветракпаркаў у Наваградскім і Смаргонскім раёнах.

 

Большасць з гэтых праектаў неадназначна ацэньваецца беларускай і міжнароднай грамадскасцю.

 

IV Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. Гарадзеншчыну на ім прадставяць 350 дэлегатаў.

 

Фота: “Гродзенская праўда”