На іншаземнага студэнта паглядзелі “не так”

|

 

У пачатку тыдня ўзброены нажом іншаземец напаў на жыхара студэнцкага інтэрнату, які, нібыта, не так на яго паглядзеў.

 

 

Калі стала ясна, што канфлікт не ўладзіць сваімі сіламі, сведкі вызвалі міліцыю.

 

Туркмену прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле Крымінальнага кодэксу “Асабліва злоснае хуліганства”.

 

Па словах прадстаўніка прэс-службы гарадзенскай міліцыі Ігара Белазёрава, паралелі паміж гэтым здарэннем і міжнацыянальнымі хваляваннямі ў Маскве праводзіць не варта.

 

Нагадаем, што на гэтым тыдні ў расейскай сталіцы адбыліся сутыкненні паміж нацыяналістычна настроенай моладзю і прадстаўнікамі каўказкай нацыянальнасці з-за забойства заўзятара футбольнага “Спартака”.

 

Фота:   http://news.am/