“Дзень жанчын “ скарэктаваў графік выплаты пенсій

Як паведамілі ў Гродзенскім філіяле РУП “Белпошта”, змяненне графіка – звычайная практыка, якая прымяняецца ў мэтах забеспячэння пенсійных выплат за тыя дні, калі ў сувязі з выходнымі і святочнымі днямі не працуюць паштовыя аддзяленні і банкаўскія ўстановы.

 

Выплата пенсій у сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Гродзенскай вобласці будзе ажыццяўляцца ўжо 5 сакавіка. Гарадскія аддзяленні, у сваю чаргу, пачнуць выдаваць датэрміновыя выплаты 7 сакавіка.

 

Напярэдадні 8 сакавіка першымі ў Беларусі (ужо 4 сакавіка) пенсіі атрымаюць жыхары Брэсцкай вобласці.

 

Фінансаванне будзе праведзена своечасова і ў неабходным аб’ёме, абяцае “Белпошта”.

 

На сёння ў Беларусі 27% жыхароў – пенсіянеры.