Беларусь і Еўропу будуць “адкрываць” без Гродна

|

“Адкрывай Беларусь – Адкрывай Еўропу” – гэта сумесная культурная кампанія Беларусі і пяці краін Еўрапейскага саюза: Германіі, Літвы, Партугаліі, Швецыі і Эстоніі.

 

Падчас двухгадовай кампаніі сучасную культуру гэтых краін прадставяць каля 70 музыкаў, мастакоў і фатографаў на канцэртах, выставах і майстар-класах у Дрэздэне, Вільні, Лісабоне, Тарту, Стакгольме, Мінску, Нясвіжы, Полацку, Бабруйску, Рэчыцы і Пінску.

>

Арганізатары прызналіся, што на дадзены момант дамоўленнасці з адміністрацыяй беларускіх гарадоў – няма, але спадзяюцца, што іх кіраўніцтва пойдзе на кантакт.

 

Па словах арганізатараў, праект накіраваны на малыя беларускія гарады з колькасцю жыхароў меншай за 100 тысяч чалавек.

 

– “Мы вырашылі сканцэнтравацца на гарадах Магілёшчыны, Гомельшчыны і Міншчыны” – падкрэсілі арганізатары капаніі.

 

– “Гродна неабдзелены ў плане культуры. У гэтым горадзе прысутнічае як нацыянальная, так і еўрапейская культура” – зазначыў Александр Апейкін, адзін з арганізатараў праекту, патлумачыўшы такім чынам адсутнасць Гродна ў спісе гарадоў, якія будуць ахопленыя кампаніяй.

Усе ўдзельнікі праекту атрымаюць таксама магчымасць выступіць на фестывалях “Be2gether”, “Be Free”, “Басовішча”.

 

Скончыцца праект гала-канцэртам ў Мінску ў лістападзе 2012 году.

 

Больш падрабязна пра кампанію і магчымасці ўдзелу ў ёй можна даведацца на сайце www.showbelarus.eu