Казка пра бабулю і ўнучку з трагічным канцом

|

За свае няпоўныя дваццаць гадоў Ганна ўжо мела дзве судзімасці – абодва разы крыўдзіла сваю бабулю, прычым разам з бацькам, які адпаведна даводзіцца сынам пацярпелай сталай жынчыне, піша uvd.grodno.by.

 

Аднаго дня дзяўчына скіравалася да бабулі ў госці, перад гэтым выпіўшы піва з сяброўкай. У хаце разам з сябрамі весяліўся бацька. У такую кампанію не ўпісвалася бабуля. Падвыпітую ўнучку моцна зацікавілі залатыя завушніцы ў вушах роднай бабулі. У выніку дзяўчына не вытрымала і літаральна накінулася на старую жанчыну, паваліла на падлогу і жорсткім чынам сцягнула завушніцы з вушэй.

 

У міліцыю старая жанчына звярнулася толькі на наступны дзень. Да гэтага моцна спрычыніўся ўласны сын – амаль па сцэнары сваёй дачкі ён паспрабаваў зняць з маці залаты парсцёнак.

 

Зараз у адносінах да дзяўчыны ўзбуджаная крымінальная справа. Т.я. гэта менш цяжкае злачынства, яна зараз не арыштаваная і чакае рашэння суда.