Небяспечна для жыцця

|

Паводле газеты “Rzeczpospolita”, такую думку выказалі 40% палякаў, якія ўдзельнічалі ў апытанні, зладжаным з 20 да 22 сакавіка.

25% палякаў найбольш небяспечнай палічылі Расію, 16% – Германію.

Відавочна, на грамадскую думку ў Польшчы паўплывалі скандалы, звязаныя з пераследам на Гродзеншчыне сябраў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

З апошняга: на мінулым тыдні завочна аштрафаваны 525 тысяч рублёў прэсавы сакратар Саюзу палякаў Ігар Банцар. Паводле судовай пастановы сп.Банцар пакараны за актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ў другой палове студзеня ў Гродна.

Гэтаксама завочна і на такую ж суму аштрафаваны кіраўнік Гродзенскага гарадскога аддзела Саюза палякаў Мечыслаў Яскевіч, але копіі пастановы па ягонай справе пакуль няма.