Гісторыка-археалагічны музей абвясціў конкурс відэаролікаў

|

Відэаролік павінны быць створаны ў выглядзе адрасаванага гледачу відэаманалога, які доўжыцца не больш за 4 хвіліны.

Апавяданне ў ім мусіць весціся ад асобы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Здымкі ў экспазіцыі музея і на яго тэрыторыі для ўдзельнікаў конкурса  праводзяцца бясплатна пры наяўнасці квітка, які гэта пацвярджае.

 

Музей (вул. Замкавая, 20, каб. 11) прымае конкурсныя работы да 10 мая.

За інфармацыяй звяртайцеся па тэл.: 74-32-94, 8 (029) 7860942, e-mail: grodno_museum@tut.by

 

Фота з сайта http://geograf.vo.uz