На мове метафар

Уражанне

Пасля спектакля толькі і было чуваць «Мне трэба падумаць», «Я ў шокавым стане» і г.д. Як прызнаецца рэжысер, дзеля гэтых слоў «была ўся праца, дзеля гэтых слоў я працягваю сваю рэжысерскую дзейнасць».

Пластычная пастаноўка амаль без слоў з прыгожай і адначасова страшнай музыкай. Ты знаходзішся ў напруджаным стане, часам не разумееш нічога, а часам не можаш стрымаць слезы… Першай з нешматлікіх фраз, якія прагучалі ў спектаклі была: «Нават не спрабуйце звязаць усё ўбачанае разам, у вас усё адно нічога не атрымаецца». Але усе сцэны звязвае адна тэма – тэма гвалту, гвалту ў розных яго праявах. Гвалт паміж мужчынай і жанчынай, паміж педагогам і вучням, паміж людзьмі, паміж народамі. Глыбіня і багацце метафар дзівяць яшчэ больш, калі разумееш, што рэжысеру 28 год!

 

Майстар

Пра гісторыю стварэння спектакля і пра шмат цікаўных рэчаў карэспандэнту «Твайго стылю» расказаў сам рэжысер:

 

– Усе пачалося з некалькіх харэаграфічных нумараў. Іх я паставіў для выпускнога экзамену па харэаграфіі. Але напрацягу працы стала зразумела, што ўсе нумары звязаны паміж сабой адной тэмай. І з’явілася ідэя стварэння спектаклю. Прэм’ера яго адбылася ў красавіку 2007 года.

 

А праз год на фестывалі «Март-кантакт» ў Магілёве гэты спектакль прынес трупе шмат узнагарод.

 

– Гэты спектакль вельмі цёпла прымаюць у Мінску. Заўсёды – аншлаг. Есць пастаянныя гледачы, некаторыя з іх бачылі «Не танцы» 13-14 разоў.

– У спектаклю ўжытыя цытаты. Чаму менавіта гэтыя?

– Я перавярнуў шмат літаратуры, перачытаў філосафаў па тэме гвалту. І найбольш блізкія да кантэксту таго ,што я хацей перадаць гледачу. Назва «КарнягТэатр» з’явілась у верасне-кастрычніку 2010 года, калі самога Яўгена не было ў Мінску. Гэта – недзяржаўны тэатр, які не прывязаны да канкрэтнай пляцоўкі. Як заўважае Яўген: «Я люблю эксперыментаваць з пляцоўкамі, але, на жаль, у Беларусі не надта вялікі выбар».

– Колькі чалавек афіцыйна ўваходзіць у трупу «КарнягТэатра»?

– Два. Я і Марына Дашук (мой дырэктар). А акторы – запрошаныя, з іншых тэатраў або студэнты. Многія ўдзельнічаюць у некалькіх спектаклях.

 

– Раскажыце, калі ласка, пра вашы спектаклі.

– Самы першы быў створаны яшчэ ў часе вучобы – «Набор практыкаванняў каля гімнастычнай палкі» (арыгінальная назва – на французкай мове). Ён ужо знік, бо ствараў я яго разам з аднагрупнікамі вельмі даўно. Наступны – «Birthday-party», тут я экспераментаваў з лялькамі. І гэты спектакль ўдзельнічаў на міжнародным фэсце ў Вялікім Ноўгарадзе. Трэцяй маёй работай былі «Не танцы», затым – «Бясконца», «Кафэ-паглынанне». Гэта самы скандальны спектакль.

Дзеянне адбываецца у начным клубе (сапраўдным). Гледачы прыходзяць не толькі на спектакль, але і ў клуб. Сем актрыс таксама з’яўляюцца «наведвальнікамі» і ходзяць паміж столікаў. Асноўная думка пастаноўкі – як людзі актыўна паглынаюць інфармацыю і становяцца залежнымі ад яе.

Там есць такія рэчы тыпу – жанчына, якая нараджае мертвы тэлевізар (пры тым, што у час сваёй цяжарнасці яна п’е, паліць, не шкадуе ні сябе, ні дзіцяці – яна не хоча мець дзяцей), другая раздзірае сваё ліцо, калі на ім з’яўляюцца маршчыны і гэдак далей. Пастаноўка суправаджаецца нецэнзурнай лаянкай. Крытыка яе абругала, сказала, што рэжысер сышоў у «бытавуху», што гэта зусім не спяктакль. У процілегласць «Не танцам», які наадваолт вельмі хвалілі за глыбокі сэнс і багацце метафар.

Спектакль «Кафэ-паглынанне» ішоў толькі тры разы. Потым яшчэ быў «Там унутры». А прэм’ера майго сёмага спектаклю адбудзецца 30-31 траўня. Яго назва «Спектакль №7».

– Як вы ствараеце спектакль?

– Усё залежыць ад таго, што я хачу данесьці да людзей і як планую гэта зрабіць. Такім чынам, я магу зрабіць упор на харэаграфію, вакал, святло або драму. Калі, напрыклад, раблю акцэнт на святло, актораў можа на сцэне быць хоць два чалавекі і гэтага будзе дастаткова.

 

– Колькі прыкладна часу займае пастаноўка спектаклю?

– Па рознаму. Усё залежыць ад вольнай гадзіны. Часта не хапае часу займацца кожны дзень. «Birthday-party», напрыклад, мы паставілі за 20 дзён, а «Не танцы» рабілі паўгады.

>

– Чаму ваш спектакль адбыўся менавіта ў Лялечным тэатры? Чаму не ў Драматычным?

– Наколькі я ведаю, Драма адмовілася, не захацела. А Лялячны тэатр – наадварот.

 

– Вашыя ўражанні ад Гродна?

– У Гродне я быў толькі 2 разы. І заўсёды сцвярджаю, што Гродна – самы прыгожы горад Беларусі, а Магілёў – самы тэатральны.

 

Дзеянне

У халаднаватай залі лялячнага тэатра сабралося шмат людзей, усе гаманілі паміж сабой аб звыклых спарвах. Стаяў лёгкі шумок. Гарэла святло. Але раптам пачалася музыка і праз залю прайшла жанчына ў доўгай чорнай сукенцы. Музыка сціхла. Праз пару хвілін пачалася зноў. І зноў прайшла жанчына, толькі ўжо іншая. Так прайшлі чатыры жанчыны…

 

Згасла святло. Пачаўся спектакль мінскага рэжысэра Яўгена Карняка «Не танцы». Сапраўды, танцамі спектакль назваць нельга. Гэта пластычная пастаноўка амаль без слоў з прыгожай і, адначасова, страшнай музыкай…

Фотапрацы Юлі Каляды


Паглядзець урыўкі выступу і адчуць атмасферу ў якой апынуліся гледачы можна ў нашым відэаблоку.

Уражанні

Пасля спектакля толькі і было чуваць «Мне трэба падумаць», «Я ў шокавым стане» і г.д. Як прызнаецца рэжысер, дзеля гэтых слоў «была ўся праца, дзеля гэтых слоў я працягваю сваю рэжысерскую дзейнасць».

Пластычная пастаноўка амаль без слоў з прыгожай і адначасова страшнай музыкай. Ты знаходзішся ў напруджаным стане, часам не разумееш нічога, а часам не можаш стрымаць слезы…

Першай з нешматлікіх фраз, якія прагучалі ў спектаклі была: «Нават не спрабуйце звязаць усё ўбачанае разам, у вас усё адно нічога не атрымаецца».

Але усе сцэны звязвае адна тэма – тэма гвалту, гвалту ў розных яго праявах. Гвалт паміж мужчынай і жанчынай, паміж педагогам і вучням, паміж людзьмі, паміж народамі.

Глыбіня і багацце метафар дзівяць яшчэ больш, калі разумееш, што рэжысеру 28 год!

Словы

Пра гісторыю стварэння спектакля і пра шмат цікаўных рэчаў карэспандэнту «Твайго стылю» расказаў сам рэжысер:

Усе пачалося з некалькіх харэаграфічных нумараў. Іх я паставіў для выпускнога экзамену па харэаграфіі. Але напрацягу працы стала зразумела, што ўсе нумары звязаны паміж сабой адной тэмай. І з’явілася ідэя стварэння спектаклю. Прэм’ера яго адбылася ў красавіку 2007 года.

А праз год на фестывалі «Март-кантакт» ў Магілёве гэты спектакль прынес трупе шмат узнагарод.

Гэты спектакль вельмі цёпла прымаюць у Мінску. Заўсёды – аншлаг. Есць пастаянныя гледачы, некаторыя з іх бачылі «Не танцы” 13-14 разоў.

У спектаклю ўжытыя цытаты. Чаму менавіта гэтыя?

Я перавярнуў шмат літаратуры, перачытаў філосафаў па тэме гвалту. І найбольш блізкія да кантэксту таго ,што я хацей перадаць гледачу.

Назва «Карняк-тэатр» з’явілась у верасне-кастрычніку 2010 года, калі самога Яўгена не было ў Мінску. Гэта – недзяржаўны тэатр, які не прывязаны да канкрэтнай пляцоўкі. Як заўважае Яўген: «Я люблю эксперыментаваць з пляцоўкамі, але, на жаль, у Беларусі не надта вялікі выбар».

Колькі чалавек афіцыйна ўваходзіць у трупу «Карняк-тэатра»?

Два. Я і Марына Дашук (мой дырэктар). А акторы – запрошаныя, з іншых тэатраў або студэнты. Многія ўдзельнічаюць у некалькіх спектаклях.

– Раскажыце, калі ласка, пра вашы спектаклі.

– Самы першы быў створаны яшчэ ў часе вучобы – «Набор практыкаванняў каля гімнастычнай палкі» (арыгінальная назва – на французкай мове). Ён ужо знік, бо ствараў я яго разам з аднагрупнікамі вельмі даўно. Наступны – «Birthdayparty», тут я экспераментаваў з лялькамі. І гэты спектакль ўдзельнічаў на міжнародным фэсце ў Вялікім Ноўгарадзе. Трэцяй маёй работай былі «Не танцы», затым – «Бясконца»,

«Кафэ-паглынанне». Гэта самы скандальны спектакль. Дзеянне адбываецца у начным клубе (сапраўдным). Гледачы прыходзяць не толькі на спектакль, але і ў клуб. Сем актрыс таксама з’яўляюцца «наведвальнікамі» і ходзяць паміж столікаў. Асноўная думка пастаноўкі – як людзі актыўна паглынаюць інфармацыю і становяцца залежнымі ад яе. Там есць такія рэчы тыпу – жанчына, якая нараджае мертвы тэлевізар (пры тым, што у час сваёй цяжарнасці яна п’е, паліць, не шкадуе ні сябе, ні дзіцяці – яна не хоча мець дзяцей), другая раздзірае сваё ліцо, калі на ім з’яўляюцца маршчыны і гэдак далей. Пастаноўка суправаджаецца нецэнзурнай лаянкай. Крытыка яе абругала, сказала, што рэжысер сышоў у «бытавуху», што гэта зусім не спяктакль. У процілегласць «Не танцам», які наадваолт вельмі хвалілі за глыбокі сэнс і багацце метафар. Спектакль «Кафэ-паглынанне» ішоў толькі тры разы.

Потым яшчэ быў «Там унутры». А прэм’ера майго сёмага спектаклю адбудзецца 30-31 траўня. Яго назва «Спектакль №7».

Як вы ствараеце спектакль?

– Усё залежыць ад таго, што я хачу данесьці да людзей і як планую гэта зрабіць. Такім чынам, я магу зрабіць упор на харэаграфію, вакал, святло або драму. Калі, напрыклад, раблю акцэнт на святло, актораў можа на сцэне быць хоць два чалавекі і гэтага будзе дастаткова.

Колькі прыкладна часу займае пастаноўка спектаклю?

Па рознаму. Усё залежыць ад вольнай гадзіны. Часта не хапае часу займацца кожны дзень. «Birthdayparty», напрыклад, мы паставілі за 20 дзён, а «Не танцы» рабілі паўгады.

– Чаму ваш спектакль адбыўся менавіта ў Лялечным тэатры? Чаму не ў Драматычным?

– Наколькі я ведаю, Драма адмовілася, не захацела. А Лялячны тэатр – наадварот.

Вашыя ўражанні ад Гродна?

– У Гродне я быў толькі 2 разы. І заўсёды сцвярджаю, што Гродна – самы прыгожы горад Беларусі, а Магілёў – самы тэатральны.

Дзеянне

У халаднаватай залі лялячнага тэатра сабралося шмат людзей, усе гаманілі паміж сабой аб звыклых спарвах. Стаяў лёгкі шумок. Гарэла святло. Але раптам пачалася музыка і праз залю прайшла жанчына ў доўгай чорнай сукенцы. Музыка сціхла. Праз пару хвілін пачалася зноў. І зноў прайшла жанчына,толькі ўжо іншая. Так прайшлі чатыры жанчыны… Згасла святло. Пачаўся спектакль мінскага рэжысэра Яўгена Карняка «Не танцы».

Сапраўды, танцамі спектакль назваць нельга. Гэта пластычная пастаноўка амаль без слоў з прыгожай і, адначасова, страшнай музыкай…

Фотапраца Юлі Каляды