Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Гродне 1-2 мая

|

Арганізатары прапануюць далучыцца да наступных бясплатных экскурсій:

1 мая
15.00 – Старыя каталіцкія могілкі. Месца сустрэчы: каля ўваходнай брамы
17.00 – Старыя праваслаўныя могілкі. Месца сустрэчы: каля уваходнай брамы побач з Скідзельскім рынкам.
19.00 – Кіна-Тэатральны Гродна. Месца сустрэчы: каля Драматычнага тэатра.

2 мая
13.00 – “Гарадзенскі трохукутнік”. Месца сустрэчы: каля крамы Спутнік побач з чыгуначным вакзалам.
Экскурсія будзе складацца з успамінаў В. Быкава, А. Карпюка і Б. Клейна, якія сышліся менавіта ў Гародні, утварыўшы своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі – “Гродзенскі трохкутнік”.

Падчас экскурсіі Вы наведаеце музей В. Быкава, які быў створаны ў 2003 г. грамадскай арганізацыяй ветэранаў.