Выстава маладога польскага мастака ў Гродне

Выставу арганізуе гарадская галерэя Сопата (Польшча), якая ўжо колькі год прывозіць гарадзенцам розныя цікавыя выставы.

 

Марэк скончыў Акадэмію мастацтваў Сопата ў 1999 годзе, аддзяленне жывапісу ў майстэрнях вядомых польскіх мастакоў: праф. Хэнрыка Чэсніка (ягоная выстава ладзілася ў Гродне ў 2008 годзе), праф. Мація Звешэўскага, праф. Марыі Таргоўскай. Мастак займаецца рознымі жанрамі выяўленчага мастацтва: жывапісам, графікай, кніжнай ілюстрацыяй, плакатам, супрацоўнічае з часопісамі “Twoi Styl”, “Newsweek”.

 

Мае шмат узнагародаў у конкурсах плакату і графікі.

 

На адкрыцці выставы ў залі па Ажэшка будзе прысутнічаць дэлегацыя мэрыі Сопата на чале з мэрам Яцэкам Карноўскім. Адкрыццё адбудзецца ў 17 гадзін.

 

alt=”Марэк Акрасс” >

 

 

Здымкі з mokrassa.blogspot.com, napiorkowska.blogspot.com, osztuce.blogspot.com