Галерэя г. Сопата прапануе новы праект

Марэк Окраса скончыў Акадэмію мастацтваў г. Сопата ў 1999 годзе, аддзяленне жывапісу ў майстэрнях вядомых польскіх мастакоў: прафесара Хенрыка Чэсніка (выстава якога праходзіла ў Гродзенскай выставачнай зале ў 2008 г.), прафесара Мація Свешэўскага, прафесара Марыі Таргоўскай.

 

Мастак займаецца рознымі жанрамі выяўленчага мастацтва: жывапісам, графікай, кніжнай ілюстрацыяй, плакатам, супрацоўнічае з часопісамі «Twoi Styl», «Newsweek». Мае шматлікія ўзнагароды ў конкурсах плакатаў і графікі. Выстава арганізавана пры падтрымцы мэрыі г. Сопата, дэлегацыя якой на чале з мэрам Яцэкам Карпоўскім будзе прысутнічаць на адкрыцці выставы ў Гродзенскай выставачнай зале, па вул. Ажэшкі, 38. (Тэл. 72-07-42).