Як гарадзенскія танкі прыехалі ў Мінск і разбурылі стэрэатып

Акустычны канцэрт адбыўся ў межах праекту Tuzin Unplugged, мэтай якога арганізатары лічаць”паказ самых цікавых беларускамоўных камандаў у новай якасці“.

 

Свой новы твар “Кальян” вырашыў паказаць прыхільнікам у 3 частках. Першая складалася з блоку “псеўданародных песень”, у якіх паводле Дзянісава, “ёсць цікавасць да грамадзянскай вайны, да падзей, якія адбываліся не толькі ў Беларусі – Слуцкае паўстанне, Кранштат і г.д., да таго, што адчувалі простыя людзі, калі нейкія палітыкі спрачаліся за ўладу“.

 


Псеўдафолк by t-styl

 

Другая, больш лірычная частка, была прысвечаная гарадзенскім паэтам – Андрэю Пяткевічу і Дануце Бічэль.

 


На верш Андрэя Пяткевіча by t-styl

 

Мне было цікава і складана, такому бруднаму, агрэсіўнаму панку, напісаць песні на вершы жанчыны, якая вельмі рэлігійная, якая ва ўзросце, але мы неяк адзін аднаго пачулі – кажа лідэр “Кальяну”.

 


На верш Дануты Бічэль by t-styl

 

Пасля прыйшоў час на асноўную і самую чаканую частку – панкаўскія песні ў акустычным варыянце:

 

Прысвячаецца ўсім агрэсіўным апалітычным людзям. У нас іншы поглад на палітыку і апалітычнасць. Гэта не значыць, што я ўвес час сяджу на нейкіх грантах і цалую морду нейкім палітыкам. Мне проста не падабаецца, што адбываецца ў гэтай краіне. Мне проста не падабаецца, што сядзяць мае сябры, кшталту Адрэя Пачобута і г.д., я не лічу іх бандытамі, – сказаў Дзянісаў у прадмове.

 


Пра палітыку by t-styl

 

 

Было чакана, што ў гэтай частцы канцэрта прыхільнікі не дазволяць не зайграць “Радыёактыўны снег” ды прынамсі адну песню з новага альбому. У выніку прагучаў “Кранштат” і па жаданні слухачоў “Коля”. Нечакана прагучала песня на словы ўзгаданага раней зняволенага журналіста Анджэя Пачобута.

 


На верш Анджэя Пачобута by t-styl

 

Слухачы не адпускалі музыкаў са сцэны, таму ім давялося граць неадрэпетаваныя песні, у тым ліку зайгралі песню ўкраінскага барда Захара Мая, якая ў перакладзе на беларускую мову гучала як “Калі нашы танкі заедуць у Менск”. З-за жывой і радаснай рэакцыі публікі магло падасца, што пасля гэтага вечара менчукі не будуць супраць акупацыі.

 

alt=”Кальян” >

 

Як самыя менчукі паставіліся да выступу “Кальяну” у новым гучанні? Дзіме, які грае ў гурце Rahis, што таксама выступае ў акустычным і электронным варыянтах, цікава было паглядзець першы раз у жыцці на каманду, на песнях якой гадаваўся.

 


Дзіма з “Rahis” by t-styl

 

Пасла канцэрта Алесь Дзянісаў распавёў пра сваё чаканне ад канцэрту і жаданне разбурыць стэрэатыповы вобраз панкаў.

 


Алесь пра канцэрт by t-styl

 

а таксама пра гурт у новым абліччы і ягоныя планы.

 


Пра “Кальян” у новым абліччы і планы гурта by t-styl

 

Ужо раней у інтэрвю для udf.by Алесь казаў пра жаданне запісаць альбом на вершы Дануты Бічэль, дзве песні ўжо прагучалі ў Граффіці. Як узнікла ўласна сама ідэя?

 


Алесь пра ідэю песень на вершы Дануты Бічэль by t-styl

 

Падчас канцэрта ўзгадвалі таксама Андрэя Пачобута. Вакаліст “Кальяну” выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі з гарадзенскім журналістам і таго, што зараз адбываецца.

 


Алесь пра Пачобута by t-styl