Вялікі сярэднявечны фэст у Мірскім замку

|

У лагеры ўдзельнікаў фэсту з адзінаццаці гадзін дня да трох ночы гасцей запрашае гістарычная харчэўня.

 

У самім замкавым комплексе да 20 гадзін сёння будуць працаваць сярэднявечныя атракцыёны.

 

Наведнікі змогуць паўдзельнічаць у гульнях, у якія гулялі нашыя продкі, паназіраць за паказальнымі выступамі лучнікаў і стаць гледачом на іх фінальным турніры.

 

З 14 да 15 і з 16 да 17 гадзін там пройдуць майстар-класы па сярэднявечных танцах і выступы фолькгуртоў.

 

Вялікі канцэрт і вогненнае шоў будзе завяршальным акордам праграмы з 21 да 23 гадзін.

 

Ва ўнутраным двары замку з 15 да 18 гадзін адбудзецца пешы рыцарскі турнір.

 

За тактычнымі бугуртамі і масавай бітвай можна будзе паназіраць на баявой пляцоўцы з 12 да 14 і з 19 да 20.30 гадзін адпаведна.

 

У нядзелю да гэтых забаваў дадасца сярэднявечны кірмаш.

 

Скончыцца свята вялікім канцэртам і вогненным шоў (17-20 гадзін у нядзелю).

 

На Міжнародны фэст сярэднявечнай культуры ў Мір з’ехаліся каля 800 рэканструктараў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі, іншых краін.

 

Уваходны білет для дарослага каштуе 40 000 рублёў, для дзяцей да 12 гадоў – 20 000рублёў.