Цеплаходу “Neman” тануць няма дзе

Цеплаход “Вольга Соламава быў спушчаны на ваду ў 1952 годзе, тады меў назву “Мінск” і быў разлічаны на 145 пасажыраў. Праз 10 год цеплаход атрымаў сённяшняе імя.

 

Судна прайшло капітальны рамонт, яно бяспечнае, – распавядае капітан судна Уладзімір. – Для кожнага пасажыра прадугледжаныя выратавальныя камізэлькі. На гэтым участку Нёмана, па якім катаем пасажыраў, няма небяспечных глыбіняў. Нават калі цеплаход пачнець патанаць, чаго не можа здарыцца, вада дойдзе толькі да палубы.

 

Зараз цеплаход можа змясціць 80 пасажыраў.

 

Цеплаход “Neman”, які катае пасажыраў па Аўгустоўскім канале, практычна новы – у эксплуатацыі ўсяго 5 гадоў, распавялі “Гродзенскай праўдзе” на прадпрыемстве “Гродномелиоводхоз”, якому належыць судна:

 

Для кожнага пасажыра прадугледжаныя выратавальныя камізэлькі. Экскурсаводы праводзяць інструктажы па тэхніцы бяспецы. На цеплаходзе ёсць схема, на якой пазначана, дзе знаходзяцца выратавальныя камізэлькі і кругі.

 

Па словах супрацоўнікаў прадпрыемства, “Neman” – пасудзіна надзейная. Да таго ж на Аўгустоўскім канале няма такіх глыбіняў, на якіх цеплаход мог бы поўнасцю схавацца пад вадой. “Neman” змяшчае 50 пасажыраў.

 

Спецыялісты інспекцыі рачнога судаходства зрабілі выснову, што абодва цеплаходы прыдатныя да эксплуатацыі.

 

Здымак з www.panoramio.com