Маўклівае двудумства: хто вінаваты?

А людзі, якія ў гэтых акцыях удзельнічаюць, павінны разумець, што парушаюць адміністрацыйнае заканадаўства, такім чынам, павінны ведаць, што за парушэнні трэба адказваць.

 

Па словах старшыні Вярхоўнага суда, хтосьці павінен ахоўваць грамадзян, забяспечваць іх бяспеку. “Арганізатары падобных акцый павінны разумець, што панясуць адказнасць за любую траўму, атрыманую ўдзельнікамі”, – падкрэсліў Валянцін Сукало.

 

Ён адзначыў, што санкцыянаваная акцыя прадугледжвае парадак, ахову, бяспеку людзей. У сваю чаргу несанкцыянаваныя акцыі вельмі небяспечныя: побач рухаецца транспарт, праходзяць тысячы людзей, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі гэтай акцыі, і паміж імі можа паўстаць канфлікт.

 

Акрамя таго, па меркаванні старшыні Вярхоўнага суда, удзельнікі акцыі і самі павінны ведаць, што парушаюць заканадаўства. “Гэта не сустрэчы выпадковых людзей, як яны спрабуюць гэта прыпаднесці. Цалкам зразумела, што гэта спланаваныя і падрыхтаваныя акцыі са сваімі праграмамі, выканаўцамі, арганізатарамі, а таксама са сваімі мэтамі”, – сказаў Валянцін Сукало.

 

За падобныя акцыі адміністрацыйная адказнасць непазбежная. Атрымліваецца, што дзеянні міліцыянтаў пры затрыманні людзей на акцыях цалкам апраўдваюцца. Нават калі вас цягнуць за валасы ў аўтазак, паверце, гэта дзеля вашай жа бяспекі! Уся адказнасць за траўмы і калечанні кладзецца на арганізатараў маўклівых акцый і на саміх удзельнікаў.

 

“Акрамя таго, – заўважыў прадстаўнік правасуддзя, – супрацоўнікі міліцыі, як правіла, папярэджваюць удзельнікаў такіх мерапрыемстваў, што акцыі несанкцыяваныя і ўдзел у іх можа пацягнуць за сабой адказнасць”. Асабліва ветліва міліцыянты папярэджваюць аб гэтым удзельнікаў акцый, калі кідаюць іх у аўтазакі.

 

На здымку: Валянцін Сукало.

Фота з БЕЛТА