Старыя гродзенскія дрэвы пад пагрозай знішчэння

На думку аўтара, асаблівую небяспеку прадстаўляе стан дрэваў у гістарычных мясцінах:

 

– Пагражае высыханне каштану Ажэшкі, пагражае высечка каштанам Панятоўскага на вуліцы Рэпіна, парку ў Панямуні. Саматужная дарога да дачных участкаў засыпала яры без адвода грунтавых вод, г.зн. без труб пад гэтай дарогай, што зменіць гідралагічны стан і там будуць засыхаць ліпы і дубы, і палавіна паркаў у Панямуні можа быць знішчана.

 

Паводле меркавання аўтара маніторынгу, Гродна за апошнія гады вырасла па плошчы ў 3 разы і такім чынам да горада далучылася вялікая колькасць няўлічаных гістарычных зялёных зонаў. Ігар Лапеха спадзяецца, што грамадскасць больш актыўна ўключыцца ў абарону дрэваў не толькі ў час рэканструкцыі двароў камунальнікамі, але і паркавых ансамбляў пакінутых нашымі продкамі.