Марыце пакатацца на лыжах? Запрашаем у верталёт!

|

У жніўні гэтага года пасля двухгадовага будаўніцтва ў літоўскім бальнеялагічным горадзе-курорце Друскінінкай  будзе адкрыты першы ў краінах Балтыі крыты лыжны комплекс «Snoras Snow Аrena».

 

Па тэхнічных параметрах ён прэтэндуе на месца ў пяцёрцы лепшых сусветных крытых памяшканняў для лыжнага спорту. Інвестыцыі ў праект склалі каля 30 млн. еўра. Працягласць асноўнай трасы складзе 412 метраў, шырыня – ад 53 да 63 метраў, перапад вышынь – 65 метраў. Бліжэйшыя падобныя комплексы, якія дзейнічаюць круглы год, знаходзяцца ў Маскве і Гамбургу.

 

Плануецца, што кожны год трасу будуць наведваць каля 150 тыс. гасцей з Расіі, Беларусі, Польшчы, Украіны, краін Балтыі і Скандынавіі. Для гэтага і плануецца адкрыць чартэрны верталётны рэйс з Гродна.

Па інф. «Турінфо»