Кампанія IKEA можа інвеставаць у Гродзеншчыну 12 млн. еўра

|

У бліжэйшыя дні яна заключыць інвестыцыйны дагавор з Гродзенскім аблвыканкамам па адкрыцці завода. Участак для будаўніцтва прадпрыемства вызначылі ў Свіслацкім раёне. Пачатак будаўніцтва чакаецца ў сакавіку-красавіку 2012 года, перадае БелТА .

 

Праект маюць намер ажыццявіць у некалькі этапаў з паступовым увядзеннем магутнасцяў. У пачатку на заводзе плануюць выпускаць камплектуючыя для мэблі, а затым – самую мэблю. У будучыні IKEA не выключае магчымасці будаўніцтва ў Гродне буйнога гандлёвага комплексу па продажы мэблі.

 

Даведка «Твайго Стылю»: «Ікея» – нідэрландская кампанія, уладальнік адной з найбуйнейшых у свеце гандлёвых сетак па продажу мэблі і тавараў для дому. Кампанія выпускае і прадае недарагую масавую мэблю, якую пакупнікі збіраюць дома самастойна. Сетка гандлёвых цэнтраў кампаніі налічвае больш за 230 магазінаў у 24 краінах свету (па большай частцы ў Еўропе). Асартымент прадукцыі вельмі разнастайны – ад мяккай і садовай мэблі да фурнітуры і пасцельнай бялізны.

Ілюстрацыя http://www.hombiz.ru