З 12 жніўня кіроўцы стануць больш цвярозымі

|

Гутаркі аб неабходнасці зніжэння дапушчальнага ўзроўню алкаголю ў крыві ў кіроўцаў, якія доўжыліся амаль тры гады, скончаныя! Як паведамляюць работнікі Гродзенскай ДАІ, кіроўцы бурна абмяркоўваюць: які напой або ежа могуць паказаць гэтыя самыя 0,3 праміле?

 

Эксперыментальна даказана, што пасля шклянкі кефіру або квасу доза не перавысіць дазволены ўзровень. Затое пасля бутэлькі піва гранічна дапушчальны «алкагольны парог» будзе перавышаны. Так кажуць у ДАІ. Але што можа быць на самой справе нават з самымі «заўзятым» непітушчымі?

 

Вядома, што ў чалавека ў арганізме ёсць натуральны ўзровень алкаголю, так званы, «эндагенны» алкаголь. Па розных дадзеных, ён знаходзіцца ў межах 0,008 – 0,4 праміле. Таму, вызначэнне толькі па колькасці праміле, не можа служыць адзіным і канчатковым крытэрам, для вызначэння, п’яны чалавек ці не.

 

Прыбор «выкрыць» вас, калі вымярэнне праводзіцца адразу пасля прыёму лекаў або ежы, якія ўтрымоўваюць алкаголь (сыраватка, квас, мочаныя ягады). Справакаваць канфлікт з ДАІ могуць некаторыя кандытарскія вырабы або спрэй-асвяжальнік для паражніны рота. Праміле могуць дадаць і цыгарэты.

 

А вось тых, хто больш за ўсё баіцца кефіру, можна супакоіць: для таго, каб алкатэст яго знайшоў у якасці алкаголю, трэба выпіць … вядро гэтага карыснага напою. І яшчэ, з арганізма алкаголь выводзіцца вельмі павольна: пасля выпітай бутэлькі гарэлкі цвярозасць вам пагражае толькі праз 18-20 гадзін. Для жанчын дадамо яшчэ 20% часу.