Кардыяграма сэрца па тэлефоне

|

Спецыяліст станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі патлумачыў “Твайму стылю”:

Шэсць прыставак мы перадалі фельчарскім брыгадам, якія абслугоўваюць Гродзенскі раён. Кардыёграфамі забяспечана кожная наша брыгада, але, калі дактары маюць дастатковую кваліфікацыю, каб расшыфраваць кардыяграму, то ў фельчараў могуць узнікаць пытанні.

Цяпер у выпадках вострай каранарнай сардэчнай паталогіі яны могуць проста пазваніць па тэлефоне: прыстаўка перадае кардыяграму ў абласны кардыядыспансер, і дзяжурны доктар пракансультуе калег, дасць канкрэтныя парады.

Праўда, пакуль гэта магчыма рабіць толькі з 8 да 16 гадзін.

Карыстацца новымі прыборамі супрацоўнікаў гродзенскай станцыі хуткай дапамогі вучылі мінскія спецыялісты.

За тыдзень працы з новым абсталяваннем раённыя медыкі 9 разоў звярнуліся па дапамогу да спецыялістаў кардыёлагаў.