Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры!

Да ўдзелу ў чэмпіянаце ў якасці валанцёраў запрашаюцца жыхары любой краіны, гараджане і вяскоўцы, старыя і маладыя. Найстарэйшаму зарэгістраванаму на сёння кандыдату ў валанцёры – 80 гадоў!

Працы ў добраахвотных памочнікаў арганізатараў спаборніцтваў будзе шмат: стварэнне інфармацыйных кропак, праца перакладчыкаў, дапамога журналістам, магчыма спатрэбіцца і фізічная праца.

Фінальныя гульні адбудуцца з 8 чэрвеня да 1 ліпеня 2012 у Варшаве, Гданьску, Познані, Уроцлаве, Данецку, Львове, Харкаве, Кіеве, у гэтыя гарады і запрашаюцца валанцёры.

Арганізатары выстаўляюць да валанцёраў толькі 4 патрабаванні:

–          Быць поўнагадовым (на 1 сакавіка 2012 года)

–          Валодаць ангельскай мовай на камунікатыўным узроўні

–          Любіць працу з людзьмі

–          Мець час на суразмову і падрыхтоўку.

Набор валанцёраў на “Еўра 2012” адкрыты да 1 верасня.

Заяўку можна запоўніць тут.

Усю неабходную інфармацыю пра валанцёрства ў межах “Еўра 2012” шукайце тут.