Удзельнікі акцыі “Чысты лес” сабралі ў гродзенскіх лясах 336 кубаметраў смецця

|

На заклікі далучыцца да акцыі, што гродзенскі лясгас змясціў у СМІ і Інтэрнэце, адгукнуўся толькі адзін чалавек, ды і той на саму прыборку не з’явіўся.

Таму, як звычайна, лес прыбіралі супрацоўнікі лясгасаў, школьнікі і студэнты, арганізаваныя праз адміністрацыю навучальных установаў.

 

Уладзімір Паўлавіч Гарохаў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Гродзенскага лясгаса:

–          Агульная плошча гарадскіх лясных масіваў – 1570 га.

На прыборку выйшлі каля 600 чалавек.

Канешце, добраўпарадкавалі не ўсё, аднак сабралі больш за 50 кубаметраў смецця, гэта прыкладна вагон па аб’ёме, якое Спецаўтагаспадарка вывезла на звалку.

Хочам звярнуцца да ўсіх гродзенцаў: Не пакідайце смецце ў лесе! Можа вашым дзецям давядзецца яго збіраць!

Акцыя “Чысты лес” мае і выхаваўчае значэнне.

Спадзяемся, што той, каму давялося збіраць чужое смецце, сто разоў падумае перад тым, як кінуць паперку ў лесе.


Па звестках Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага прадпрыемства ў акцыі па прыборцы леса ў Гродзенскай вобласці ўдзельчалі 4173 чалавекі, якія прыбралі 336 кубаметраў смецця, упарадкавалі 52 га лясных тэрыторый.