У Гродна адбудзецца Форум маладзёвых праектаў

|

Як паведамляе сайт універсітэта, правядзенне форума ініцыявана сябрамі клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятываў «Youth-In-Club».

 

У праграме мерапрыемства запланаваныя семінар па кіраванні праектамі, інтэрактыўная гульня “Горад”, стылізаваны міжкультурны вечар “Ноч у замку”. Наведаць асобныя сустрэчы ў межах форума змогуць і студэнты ўніверсітэта.