Гедымін і Касцюшка вачыма мастака Юры Каралевіча

|

Каб напісаць карціны ў жанры сармацкага партрэта, мастак працаваў з гістарычнымі крыніцамі.

 

Працу над партрэтамі я распачаў недзе ў 2000 годзе, – распавёў Юры Каралевіч. – Падмуркам для гэтага былі дзве ідэі. Па-першае, гэта адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці. Па-другое, мяне цікавіць сармацкі партрэт як жанр, бо ён увасабляе ўсю гістарычную карціну. Сармацкі партрэт – гэта носьбіт высакародных ідэй чалавека, гэта візітная картка беларускай шляхты. Кожны партрэт – гэта яркая зорка на небасхіле нашай гісторыі. З асобамі на партрэтах звязаны лёсавызначальныя падзеі нацыянальнай беларускай гісторыі.

 

Юры Каралевіч працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага і станкавага жывапісу, выкладае на кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, неаднойчы ўдзельнічаў у міжнародных выставах, пачынаючы з 1990 года.

 

Выстава працягнецца да 16 снежня.

 

Сарма́цкі партрэт — форма параднага рыцарскага партрэта, уласцівая выяўленчаму мастацтву ВКЛ перыяду 15—18 стагоддзяў. Чалавек у такіх творах паказваўся па вызначанай схеме — у парадным аддзенні, у атачэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі мадэль, яе ўнутраны свет, характар, але і перадавалі прыналежнасць да той ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазвалялі даведацца пра становішча асобы ў грамадстве.