Гродзенская тэнісістка заняла трэцяе месца на еўрапейскім турніры

Як распавёў трэнер Максім Саатаў, у жніўні Маргарыта заняла на чэмпіянаце Еўропы 9 месца ў сваёй узроставай катэгорыі і атрымала запрашэнне ў Бельгію на прэстыжны турнір сярод 16 лепшых гульцоў кантынента.

Тут маладая спартсменка выступіла значна больш паспяхова. Прайграўшы толькі паўфінальную сустрэчу, Маргарыта стала бронзавым прызёрам.