10 мільярдаў на Аўгустоўскі канал

|

Пастановай Савміна ад 2 красавіка гэтага году зацверджана дзяржаўная праграма развіцця беларускай часткі Аўгустоўскага канла на 2009-2011 гады. Распрацоўка праекта нарматыўнага дакумента аб уключэнні беларускай часткі канала і блізкіх тэрыторыяў у межы СЭЗ “Гроднаівест” значыцца ў дзяржпраграме ў ліку першых задач. Таксама праграма скіравана на пашырэнне колькасці турыстычных і іншых паслугаў, паляпшэнне транспартнага забеспячэння канала, стварэнне новых працоўных месцаў, адкрыццё пунктаў пракату турысцкай экіпіроўкі.

Згодна дзяржпраграме на працягу трох гадоў на развіццё турысцкага патэнцыялу канала плануецца выдаткаваць звыш 10, 8 мільярдаў рублёў (па коштах 2008 года). Чакаецца, што ў выніку колькасць турыстаў, якія наведваюць Аўгустоўскі канал, павялічыцца з 30 тысяч у 2008 годзе да 60 тысяч у 2011 годзе.

Праект мусіць быць падрыхтаваны да мая.

Аўгустоўскі канал – водны штучны шлях, створаны ў 19 стагоддзі, які спалучае раку Нёман з басейнам Віслы. Ён прызнаны ўнікальным гідратэхнічным збудаваннем, якое не мае аналагаў у Еўропе.

Паводле БелаПАН

Здымак паводле dybowski.blog.tut.by