Надвор’е ў Гродне: пакуль без снегу, ад 0 да +5 днём і маразы ўначы

|

З трэцяга лістапада ў горадзе пачаліся начныя замаразкі.

Мінулай ноччу было да -4°С.

Сённяшняя ноч будзе цяплейшай за папярэднія: ад 0 да +2°С.

Крыху пацяплее і заўтра ўдзень, калі паветра прагрэецца да пяці сямі градусаў цяпла, магчымы невялікі дождж.

 

А вось уначы10 лістапада чакаецца ад 0 да мінус 5 градусаў марозу, месцамі маразы да -8°С.

Раніцай месцамі туман, днём без ападкаў, +1+6°С.

 

Такая тэмпература захаваецца на некалькі наступных дзён.

14 лістапада сіноптыкі прагназуюць слабы галалёд, кароткачасовыя ападкі, днём паветра прагрэецца да +5°С, ноччу – плюс1 – мінус 4°С.

 

Фота з сайта http://photoclub.by