У Польшчы выкрылі візавых ашуканцаў

|

Польскае агенства РАР паведамляе аб затрыманні 13 чалавек.

 

Група займалася махінацыямі з турыстычнымі візамі і прадстаўляла зацікаўленым беларусам запрашэнні для афармлення шэнгенскіх віз у Польшчу.

 

Польскія ўлады ўжо прад’явілі затрыманным абвінавачванні і забаранілі тым пакідаць краіну.

 

Махлярам пагражае да 8 год турмы.

 

Згодна дадзеным РАР, кошт паслугі ашуканцаў быў 200-300 даляраў. За час дзейнасці сеткі яе паслугамі скарысталіся больш за 500 беларусаў.

 

Атрыманыя імі падманным спосабам візы могуць быць ануляваныя бліжэйшым часам польскім Міністэрствам замежных справаў.

 

Ёсць верагоднасць, што ўладальнікам такіх візаў часова забароняць уезд  на тэрыторыю Шэнгенскай зоны.

 

Паводле interfax.by