Пытанне жыцця і смерці Канавалава і Кавалёва

|

Я ведаю, што мой сын невінаваты. Так лічаць і людзі, пацярпелыя ад выбуху, якія прасутнічалі на судзе, і міжнародныя арганізацыі па абароне правоў чалавека”, – прыводзіць словы Любові Кавалёвай telegraf.by.

 

Збор подпісаў ідзе ў інтэрнэце. Ініцыятары маюць намер сабраць 100 тысяч галасоў. На сёння сабрана ўжо 37 тысяч.

 

Як паставіліся да гэтай ініцыятывы гродзенцы, высвятляў карэспандэнт “Твайго стылю”.

 

Сярод апытаных на гродзенскіх вуліцах няма аднабаковага меркавання.

 

Наталля Эдуардаўна:

 

– Не падпісвала. Я лічу, што смяротнае пакаранне адмяняць нельга, а то будзе беспакаранасць. І ўвогуле смяротныя пакаранні трэба праводзіць на плошчах, каб бачылі і баяліся!

 

Богдан Т.К.:

– Паўсюль у цывілізаваным свеце няма смяротнага пакарання. Не трэба караць гэтых людзей.

 

Фёдар:

– Я сам Канавалаў. Гэта не рашэнне – пакараць.

 

Пётр:

– Не мне вырашаць, на гэта існуюць праваахоўныя ограны, Канстытуцыя ды закон. Мы выбіралі ўладу, хай яна і вырашае.

 

Маўчанава Л.А.:

–  Я  прыхільніца жорсткіх мер. Яны свядома пайшлі на гэта, забралі жыццё ў людзей. Хай іх караюць.

 

Пятро:

– Я супраць іх пакарання. Яны не так вінаватыя, як іх абвінавачваюць. Гэта несправядліва. Шмат людзей згодны з гэтым.

 

Алена:

– Каб хутчей іх пакаралі! Вось усе такія  “пашкадуйце іх маці, хай жывуць”, а яны каго-небудзь пашкадавалі?! Яны пашкадавалі чужых мацярэй?!

 

Шмат апытанных не знайші што адказаць карэспандэнту. Камусьці быў патрэбны час, каб падумаць, хтосьці  збягаў, толькі пачуўшы пытанне.

 

Удалося паразмаўляць і з тымі гродзенцамі, хто падпісаў петыцыю. Чаму яны гэты зрабілі?

 

Наста, студэнтка ЕГУ:

– Гэта быў відавочны крок, пасля таго, як я скончыла школу па правах чалавека. У пытаннях пазбаўлення жыцця чалавека і вынясенні такога строгага і жорсткага пакарання, дзяржава, у першую чаргу, павінна быць бесстаронняй. Тым больш яна не мае права вырашаць такое важнае пытанне «жыць чалавеку ці не?».

 

Юля, супрацоўніца фірмы:

–  Я супраць таго, каб пакаранне смерцю было вышэйшай мерай для гэтых людзей таму, што па сваіх унутраных перакананнях я супраць смяротнага пакарання. У справе Канавалава і Кавалёва ёсць занадта шмат пытанняў без адказаў, супярэчнасцяў.

З іх жыццём для мяне застаецца надзея, што калі-небудзь мы даведаемся аб тым, што сёння ўтоена ад нашых вачэй у гэтым деле.

 

Яўгенія:

–  Ніхто не мае права пазбаўляць жыцця іншага чалавека, нават тройчы вінаватага. Смяротнае пакаранне – дзеянне, якое ў выпадку памылкі адмяніць немагчыма. Гэта стрэс для маці. Нават калі яе дзіця злачынец – ён заўсёды для яе ў першую чаргу дзіця.

 

А хто будзе выконваць прысуд? Кат? Для іх будуць спецыяльныя навучальныя ўстановы? Будзе адбор? Ім будуць плаціць грошы? Гэта значыць для кагосці законна забіваць, а для кагосці – не?

 

Сваё меркаванне выказаў праваабаронца  Уладзімір Хільмановіч:

 

–  Зараз важна не дапусціць хуткага растрэлу людзей, якія падазраюцца ў здзяйсненні гэтага тэракту, бо база абвінавачвання вельмі слабая, непераканаўчая.

Мы, праваабаронцы заўсёды выступаем супраць смяротнага пакарання, таму што гэта паказвае ўзровень развіцця дзяржавы, як нецывілізаванай, як негуманнай.

 

Многія людзі, на жаль, яшчэ не разумеюць, што гэта такое.

 

Калі чалавек разважае пра смяротнае пакаранне, ён думае, што вось заб’юць кагосьці, але ён не думае, што на месцы кагосьці  можа аказацца і ён, што можа забіць выпадкова.

І тады няма  гарантыі, што суд справядліва будзе разглядаць яго пытанне.

 

Людзі глядзяць з іншага боку. І кіруюцца хутчэй эмоцыямі, чым логікам, розумам, міласэрнасцю.

 

Прысуд Канавалаву і Кавалёву будзе абвешчаны  30 лістапада. Беларусь – адзіная краіна ў  Еўропе, дзе да гэтага часу існуюць узаконеныя забойствы.

 

Здымак з залы суда http://telegraf.by