Алесь Ліпніцкі: Гродна – горад джазу…

|

На канцэрце гралі гарадзенскія і менскія музыкі: заснавальнік гурта Stop time Алесь Краўчук, Насця Пазняк, Сяргей Сонец, гурт “Капрыз”, студэнты і выпускнікі каледжа мастацтваў, госці з Менскага музычнага каледжа. Музыкі гралі кампазіцыі сусветна вядомых джазменаў – Дзюка Элінгтана, Чарлі Паркера, Кандзі Дзюльфера і інш. Канцэрт скончыўся джэм-сесіяй – калектыўнай музычнай імправізацыяй.

 


Саксафаніяна – Гродна by twojstyl

 

 

Пасля канцэрта нам удалося задаць некалькі пытанняў арганізатару “Саксафаніяны” Сяргею Сонецу.

 

– Наколькі папулярны джаз ў Беларусі?

 

Вы самі бачылі, колькі сярод музыкаў жанчын, гэта сведчыць, што саксафон папулярны не толькі сярод мужчын.

 

Чаму Алесь Ліпніцкі падчас канцэрта назваў Гродна джазавым горадам?

 

З ім шмат вучылася музыкаў, якія зараз працуюць у Гродне і якія працягваюць джазавыя традыцыі Менска ў Гродне. Таму ён прыязджае сюды і бачыць, што джазавае жыццё тут не памірае.

 

– Наколькі дарагі музычны інструмент саксафон?

 

Гэта дастаткова дарагі, асабліва калі гаварыць аб прафесійных інструментах, але існуюць альтэрнатаўныя варыянты, студэнцкія, школьныя мадэлі азіяцкага рынку. Прафесійныя мадэлі каштуюць больш за 3000 эўра.

 

– Якая прафесійная будучыня ў вашых студэнтаў-саксафаністаў?

 

Шчыра прызнаюся, што джаз не з’яўляецца камерцыйнай музыкай. Нельга сказаць, што яна прыносіць вялікія грошы, сюды трапляе асаблівая музычныя эліта, нельга сказаць, што гэта масавая культура. Шмат трымаецца на энтузіязме аматараў джазу…

 

alt=”Image 17858″ sub=”Алесь Ліпніцкі” >

 

На галоўным здымку: Сяргей Сонец з вучнем

 

Здымкі аўтара