У Гродзенскай вобласці павялічылася нараджальнасць і скарацілася колькасць жыхароў

|

Нараджальнасць за студзень-кастрычнік павялічылася на 2%, паведамляе Гродзенскае абласное упраўленне статыстыкі.

За гэты час у рэгіёне нарадзілася 10460 дзяцей – на 212 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага году.

Агульны каэфіцыент нараджальнасці склаў 11,8 на тысячу насельніцтва (летась – 11,5 праміле).

За 10 месяцаў у Гродзенскай вобласці памерлі 13687 чалавек, што на 138 менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.

Агульны каэфіцыент смяротнасці склаў 15,4 чалавек на тысячу насельніцтва (у студзені-кастрычніку мінулага году – 15,5 праміле).

Натуральныя страты насельніцтва ў вобласці сёлета – 3227 чалавек, альбо 3,6 чалавекі на тысячу насельніцтва (летась – 4).

Асноўнай прычынай смяротнасці сталі хваробы сістэмы крывазвароту (53,3% усіх памерлых).

Новаўтварэнні сталі прычынай смерці 11,7% чалавек.

Ад прычын, не звязаных з хваробамі, памерлі 9,3 %.

 

Больш за 3000 насельнікаў рэгіёна сёлета памерлі ў працаздольным узросце (кожны чацьвёрты).

З іх 31,8% – з-за хворобаў сістэмы крывазвароту, 28,6% – ад прычын, не звязаных з хваробамі, 17,1- з-за новаўтварэнняў.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by

Здымак з сайта http://penthouse.by