Валянціна Шоба: Маляваць – гэта як дыхаць

Яны адлюстроўваюць духоўнасць і любоў, магічнасць і казачнасць, спакой і спагаду атмасферы свята Божага Нараджэння. Мастачка шмат працуе, бо, як яна сама кажа – ёй гэта неабходна.


Валянціна Шоба:

– Мне стала цікава жыць, бо я стала шмат ездзіць, асабліва за мяжу. Сустракаюся з рознымі мастакамі. У нас творчы праект і з мастакамі, і з музыкамі. Гэта вельмі дапаўняе, дае новыя фарбы жыцця, стымулюе, і хочацца надалей развівацца. Я не ўяўляю сябе без алоўка. Усё маё жыццё пабудавана на гэтым. Яно абумоўлена тым, што я ўвесь час павінна нешта рабіць. Гэта як дыхаць.


Калядная выстава – апошняя на гэты год. Працы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.